Польскія мытнікі знайшлі ў цягніку з Беларусі тое, чаго там не павінна быць
14- 13.02.2025, 22:15
- 29,646

Цягнік прасканавалі пры дапамозе інспекцыйна-надгляднага комплексу.
Польскія мытнікі выявілі кантрабанду цыгарэт з Беларусі. Яе знайшлі пры праверцы грузавога цягніка ў Семянуўцы.
Цягнік прасканавалі пры дапамозе інспекцыйна-надгляднага комплексу. У адной з 40 цыстэрнаў са смалой знайшлі 5 тысяч пачкаў цыгарэт. Іх кошт ацанілі на 85 тысяч злотых (амаль 21 тысяча даляраў), паведамляе польская мытня.

Цыгарэты адправілі на склад мытні, лакаматыўную брыгаду дапыталі. Па факце кантрабанды пачалі расследаванне.