22 лютага 2025, Субота, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Ханевіч: Мусіць ім гамон прыходзіць

4
Аляксандра Ханевіч: Мусіць ім гамон прыходзіць
Аляксандрa Ханевіч

Беларуская блогерка пра пастанову ўладаў.

Суд у Баранавічах прызнаў 12 лютага 2025 году сацыяльныя сеткі вядомай блогеркі Аляксандры Ханевіч «экстрэмісцкімі», паведамляе «Радыё Рацыя».

Аляксандра ўважае такое прызнанне вельмі дзіўным:

— Я думаю, хіба ім гамон прыходзіць. Мне праз месяц 73 гады і я ў сваіх сетках нічога не кажу благога на Беларусь. Я расказваю пра сваё жыццё ў Польшчы, пра знаёмых сваіх. Не ведаю, чым яны думаюць. Напачатку я, як прачытала, што мяне прызнаў Баранавіцкі суд, я нават здзівілася. Божачкі, я ў Баранавічах не была ніколі.

Жанчына пакуль не ведае, што ёй рабіць далей са сваімі сацыяльнымі сеткамі:

— Я пра гэта яшчэ падумаю. Бо яшчэ і дня няма, як я ў «новым статусе». Я бачу, што гэтыя «экстрэмісты», з якімі я знаёмая, вельмі добрыя людзі. Улада Беларусі нас толькі яднае і больш нічога з гэтым не зробіць.

Аляксандра Ханевіч у сваім блогу распавядае пра жыццё ў эміграцыі людзей сталага веку, якія ўжо на пенсіі былі вымушаны пакінуць Радзіму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках