У Мінску побач з паркам Перамогі прадаюць нетыповую двухузроўневую кватэру
5- 14.02.2025, 9:20
- 5,428

З мансардай і арачнымі вокнамі на балконе.
Недалёка ад парка Перамогі ў Менску прадаецца чатырохпакаёвая кватэра: яна размяшчаецца на двух паверхах сталінкі, прычым верхні ўзровень - у прыбудаванай мансардзе. «Зеркало» паглядзела, як абсталяванае гэтае жыллё і колькі каштуе.
Двухузроўневая кватэра знаходзіцца ў ціхім кутку сталіцы - на трэцім і чацвёртым паверхах цаглянага дома № 3 на вуліцы Гвардзейскай.

Гэты будынак пабудавалі ў 1953 годзе. У 2003-м яго рэканструявалі, тады ў сталінцы і быў надбудаваны мансардны паверх.

Агульная плошча кватэры складае 120,3 м2. Жылая плошча складаецца з чатырох паасобных пакояў, яны займаюць 75 м2, кухня - 8,2 м2. Вышыня столяў у памяшканні - 3,05 метра.

У кватэры ёсць балкон з панарамнымі арачнымі вокнамі. Таксама маюцца два санвузлы, у абодвух устаноўленыя душавыя кабіны.

Прадавец паведаміў, што ў доме тоўстыя сцены, што гарантуе цяпло і добрую гукаізаляцыю. Усталяваны кандыцыянер.

Нерухомасць прадаецца за 587 805 рублёў, або 179 900 даляраў, пры такім кошце "квадрат" каштавацьме 4810 рублёў, або 1472 даляры.

