22 лютага 2025, Субота, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску колькасць вакансій пераадолела псіхалагічную адзнаку

19
У Менску колькасць вакансій пераадолела псіхалагічную адзнаку

Якія працаўнікі ў дэфіцыце.

У Менску ў ліку дэфіцытных кадраў - медыкі і будаўнікі. Пры гэтым больш за 60% ад усіх вакансій адкрытыя для працоўных. Гэта вынікае са звестак камітэта працы, занятасці і сацабароны насельніцтва пры Мкнгарвыканкаме, піша «Зеркало». Нагадаем, летась у кастрычніку ў сталіцы сацслужбы «засакрэцілі» інфармацыю аб колькасці вакансій.

«Асноўную патрэбу ў кадрах сфармавалі арганізацыі прамысловасці (28%), гандлю (12%), аховы здароўя і выканання сацыяльных паслуг (11%), адукацыі (8%), транспарту (8%), будаўніцтва (7%)», — паведамляюць у камітэце працы, занятасці і сацабароны насельніцтва пры Мінгарвыканкаме.

Пры гэтым больш за 60% ад усіх вакансій у Менску адкрытыя для працоўных. У камітэце расказалі, хто з іх найбольш запатрабаваны ў наймальнікаў:

«У попыце на працоўныя кадры пераважаюць прафесіі гандлю і грамадскага харчавання (прадавец, кухар, кантралёр-касір, афіцыянт, работнік брыгады аб'екта хуткага абслугоўвання (рэстарацыі), кухонны рабочы), будаўнічага профілю трактарыст)», — удакладнілі ў камітэце працы, занятасці і сацабароны насельніцтва пры Менгарвыканкаме.

Таксама сярод працоўных запатрабаваны кадры ў прамысловасці. Сярод іх - аператары і наладчыкі станкоў, слесары, камплектоўшчыкі, токары, фрэзероўшчыкі, электраманцёры, шліфоўшчыкі. Таксама ёсць попыт на работнікаў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Наймальнікам патрэбны дворнікі, рабочыя комплекснага абслугоўвання і рамонту будынкаў і збудаванняў, слесары-сантэхнікі, прыбіральшчыкі тэрыторый.

«З ліку спецыялістаў найбольш запатрабаваны медыцынскія работнікі, спецыялісты ў сферы адукацыі і культуры, інжынерныя работнікі, праграмісты, фінансавыя работнікі, кіраўнікі арганізацый і іх структурных падраздзяленняў, спецыялісты ў розных сферах», - расказалі ў камітэце.

На 14 лютага агулам у краіне не стае амаль 189,5 тыс. работнікаў. Больш за ўсё патрабуецца кадраў у Менску - амаль 51,9 тыс. Гэта антырэкорд. Для параўнання: летась на 10 лістапада ў сталіцы патрабавалася амаль 42 тыс. работнікаў. Адной з прычын такога росту колькасці вакансій можа быць звязана з навіной, якую ўвялі з 2025 года. Так, з 1 студзеня ўрад абавязаў беларускія кампаніі публікаваць усе вакансіі спачатку ў спецыяльнай дзяржаўнай базе і толькі потым у сябе на сайце ці на прыватных пляцоўках аб'яў.

Развязаць праблему з нястачай работнікаў у Беларусі не ўдаецца ўжо не першы год. Сярод прычын - ад'езд спецыялістаў на працу за мяжу, а таксама звальненні з-за «палітыкі».

У красавіку 2024 года Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на дэфіцыт кадраў на заводах. Пры гэтым прамысловыя прадпрыемствы па-ранейшаму не хочуць браць на працу тых, хто засвяціўся паводле «палітычных» артыкулаў.

На гэтым фоне Мінпрацы пашырыла спіс працоўных прафесій, на якія могуць залучацца замежнікі, якія не маюць дазволу на сталае пражыванне ў Беларусі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках