Якім коштам у Менску прадаюць цюльпаны на Дзень святога Валянціна
4- 14.02.2025, 16:27
- 5,414

Асартымент і каляровая гама зачароўваюць.
Дзень святога Валянціна - добрая нагода парадаваць каханую жывымі кветкамі. Журналісты партала «Точка» паглядзелі, колькі сёлета каштавацьме букецік цюльпанаў.
На Камароўскім рынку ажыятаж - поўна месцаў з кветкамі, нямала і пакупнікоў. Асартымент і каляровая гама зачароўваюць. Ёсць звычайныя чырвоныя, белыя, жоўтыя. Поўна арыгінальных - півоняпадобныя, махрыстых, двухколерных.
Кошты таксама розныя. Самыя танныя кветкі каштуюць Br4. Самыя шыкоўныя - Br5,5.
Нагадаем, што першыя беларускія цюльпаны з'явіліся на Камароўцы яшчэ напрыканцы снежня. Тады яны каштавалі па Br6.
Людзі дасведчаныя абяцалі, што бліжэй да святаў кошты будуць зніжацца. Так і сталася.
Дарэчы, летась напярэдадні 8 Сакавіка цюльпаны каштавалі ў асноўным Br3. Былі і на 50 капеек таннейшыя - моцныя, добрыя, проста крыху меншыя памерам. Больш вытанчаныя гатункі - півоняпадобныя і махрыстыя - па Br4.
Як будзе сёлета? Кажуць, што кошты калі і паднімуцца, то максімум на 50 капеек.