21 лютага 2025, Пятніца, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША апублікавалі аўдыёзапіс выбуху батыскафа «Тытан»

1
У ЗША апублікавалі аўдыёзапіс выбуху батыскафа «Тытан»

Момант зафіксаваў пасіўны акустычны рэгістратар.

Нацыянальная ўправа акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA) апублікавала аўдыёзапіс моманту выбуху апарата «Тытан», паведамляе New York Post.

Запіс пачынаецца з белага шуму, за якім ідзе гучны выбух і рэверберацыя, а затым зноў статыка.

20-секундны запіс зафіксаваў пасіўны акустычны рэгістратар, які знаходзіўся прыкладна за 900 міляў ад месца здарэння.

Берагавая ахова ЗША заявіла, што запіс змяшчае «меркаваную акустычную прыкмету выбуху падводнага апарата «Тытан».

Нагадаем, у чэрвені 2023 года, «Тытан» знік у Атлантычным акіяне. Сувязь з ім была страчаная менш чым праз дзве гадзіны пасля пачатку апускання, што выклікала чатырохдзённыя пошукі зніклага апарата, перш чым на дне акіяна былі выяўленыя яго абломкі. Усе пасажыры загінулі.

На борце знаходзіліся пяць чалавек: брытанскі бізнэсовец Хаміш Хардынг, бізнэсовец з Пакістана Шахзада Давуд і яго сын Сулеман, дырэктар кампаніі OceanGate Стоктон Раш, а таксама французскі даследчык Поль-Анры Наржале.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках