22 лютага 2025, Субота, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы патлумачылі, навошта стралялі ў «Слановую нагу» на Чарнобыльскай АЭС з аўтамата

10
Навукоўцы патлумачылі, навошта стралялі ў «Слановую нагу» на Чарнобыльскай АЭС з аўтамата

«Слановая нага» ляжыць у склепе пад чацвёртым рэактарам.

«Слановая нага», якая сфармавалася пад Чарнобыльскай АЭС недалёка ад Прыпяці падчас Чарнобыльскай катастрофы, была настолькі радыеактыўнай, што ўсяго некалькі секундаў, праведзеных побач з ёй, было даволі, каб у чалавека ўзнікла ліхаманка і млоснасць. Застылая маса з карыюму і іншых матэрыялаў аказалася настолькі трывалай, што яе ўзоры адколвалі пры дапамозе аўтаматаў Калашнікава, піша IFLScience.

Адзначаецца, што «Слановая нага» ляжыць у склепе пад чацвёртым рэактарам Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Менавіта гэты рэактар выбухнуў 26 красавіка 1986 года, стаўшы самай страшнай ядзернай катастрофай у Еўропе.

У выданні патлумачылі, што пры ядзерным выбуху вылучаецца велізарная колькасць цяпла, якога даволі для ператварэння рэактара і ягоных паліўных стрыжняў у лавападобную завісь. Потым гэты «кактэйль» з металу, пяску і ўрану астывае і дубянее, ператвараючыся ва ўтварэнні, вядомыя як палівазмяшчальныя матэрыялы.

Неўзабаве пасля катастрофы «Слановая нага» выпускала блізу 10 000 рэнтгенаў іянізавальнага выпраменьвання за гадзіну. Гэта неверагодная доза небяспечнага выпраменьвання. У выданні падкрэслілі, што апрамяненне ўсяго толькі 500 рэнтгенаў цягам 5 гадзінаў азначала б дакладную смерць.

На шчасце, з часам «Слановая нага» стала менш небяспечнай. Дзякуючы гэтаму навукоўцы і фатографы змаглі наведаць гэтае месца праз гады.

У выданні падзяліліся, што самы вядомы здымак «Слановай нагі» зрабіў у 1996 годзе казахстанскі эксперт-ядзернік Артур Карнееў. Яму была даручаная праца ў пошуку паліва і вымярэнні ўзроўню радыяцыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Мы былі першапраходцамі. Мы заўсёды былі на пярэднім краі», – сказаў ён у інтэрв'ю The New York Times.

Паводле чутак, у 2022 годзе Карнееў памёр ва ўзросце 73 гадоў. Пацверджана тое, што пасля наведвання Чарнобыльскай АЭС у яго ўзніклі праблемы са здароўем, дадалі ў выданні.

Журналісты расказалі, што самая складаная задача для навукоўцаў была ў тым, каб атрымаць узоры «Слановай нагі». Спачатку маса была настолькі шчыльнай, што ім даводзілася выкарыстоўваць аўтамат Калашнікава, каб адкалоць кавалачкі для аналізу.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў, сярод іншага, доктар Барыс Буракоў з Радзіевага інстытута імя Хлопіна, які ў 2013 годзе выступіў на Міжнароднай сустрэчы экспертаў у вывадзе з эксплуатацыі і аднаўленні пасля ядзернай аварыі ў Вене.

Тым не менш з часам «Слановая нага» стала мякчэйшай. Таму цяпер даследнікам лягчэй атрымаць узоры. Максім Савельеў з Інстытута праблемаў бяспекі атамных электрастанцый у каментары для Science расказаў, што цяпер застылая маса падобная на пясок.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках