У працы аддзяленняў «Белпошты» па ўсёй краіне магчымыя збоі
1- 15.02.2025, 12:10
- 1,308

Ці змогуць беларусы атрымаць пенсіі і аплаціць камунальныя паслугі?
Беларусы могуць сутыкнуцца з перабоямі ў працы аддзяленняў «Белпошты» па ўсёй краіне. Як паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства, з 14 да 18 лютага будуць праводзіцца тэхнічныя працы, чаму магчымыя часовыя збоі ў абслугоўванні кліентаў, піша «Анлайнер».
У «Белпошце» запэўнілі, што атрымаць пенсію ці аплаціць камунальныя паслугі па-ранейшаму будзе можна, аднак ёсць верагоднасць непаладак у працы сістэмаў.
Нагадаем, з пачатку 2025 года «Белпошта» перагледзела кошт шэрагу паслуг. Падаражэла перасылка:
заказной пісьмовай карэспандэнцыі;
адпраўленняў «1-ы клас»;
пасылак і адпраўленняў з аб'яўленай каштоўнасцю;
паслугі «Паштовы кур'ер».
Пры гэтым без зменаў засталіся тарыфы на простыя лісты, паштовыя карткі, бандэролі, а таксама ўнутраныя пасылкі, аформленыя анлайн.