21 лютага 2025, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталі больш налягаць на піва

30
Беларусы сталі больш налягаць на піва

Які рэгіён самы піткі?

Беларусы не адмаўляюцца ад піва. Наадварот, у некаторых абласцях яго сталі спажываць яшчэ больш.

Паводле звестак Белстата, у 2024 годзе арганізацыямі гандлю Беларусі было рэалізавана 39,9116 млн дал. Гэта на 0,5% больш, чым у 2023-м.

Цікава, што ў Менску продаж піва скараціўся на 2,2%. Крыху менш сталі ўжываць гэты напой і ў Віцебскай вобласці.

А вось у астатніх рэгіёнах сітуацыя іншая. Там быў рост продажаў:

Гарадзенская вобласць – на 0,4%

Берасцейская вобласць – на 1,2%

Гомельская вобласць – на 1,2%

Менская вобласць – на 2,1%

Магілёўская вобласць – на 3,2%.

Самыя папулярныя напоі

Белстат расказаў, якія алкагольныя напіткі беларусы часцей за ўсё ўжывалі ў 2024-м. Калі коратка: перавагі змяніліся.

Больш за ўсё летась у Беларусі было прададзена піва – яго можна ўважаць за самы папулярны напой. Хоць рост зусім нязначны.

А вось каньяк і брэндзі нашы людзі сталі набываць значна часцей. Продажы выраслі да 108,4%. Яшчэ лепш бралі слабаалкагольныя напоі.

Як паказвае статыстыка, попыт на вінаградныя і пладовыя віны летась упаў. Такая самая сітуацыя і з гарэлкай: у параўнанні з 2023-м продажы склалі 96% – 7569 дал.

Цікава, што ў агульным аб'ёме продажаў гарэлкі дзель прадукцыі айчыннай вытворчасці імкліва набліжаецца да 100%. Падобны расклад і з пладовымі вінамі. А вось з вінаграднымі сітуацыя іншая: напоі айчыннай вытворчасці займаюць крыху больш за 60%.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках