22 лютага 2025, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Агулам мяжа — 10 гадзін!»

1
«Агулам мяжа — 10 гадзін!»

Беларусы гадзінамі стаяць на мяжы з Польшчай.

Чэргі захоўваюцца на мяжы Беларусі і Польшчы ў гэтую суботу 15 лютага. Уначы ў прымежжы тэмпература апускалася ніжэй за восем градусаў марозу, а ў наступныя дні можа быць яшчэ халадней, таму зараз «пачакуны» знаходзяцца ў яшчэ больш складаных умовах, чым звычайна, паведамляе «Еўрарадыё».

«10,5 гадзіны прастаялі на «Экалайнсе», выязджалі а 22:10 з Варшавы. Чакаем яшчэ людзей, хто з украінскімі пашпартамі», - пішуць у чаце беларусаў.

Доўгае чаканне ў пункце пропуску «Брэст» - у абодва бакі.

«Прайшлі палякаў. Чакаем астатніх. Разам мяжа - 10 гадзін! - скардзяцца тыя, хто едуць з Польшчы ў Беларусь.

Нярэдка аўтобусы правяраюць дастаткова доўга, і чакаць даводзіцца толькі ў неацяпляемых памяшканнях на мяжы.

Тых, хто ездзіць на аўтамабілях, на мяжы Беларусі і Польшчы таксама чакаюць чаргі. Камусьці з кіроўцаў пашанцавала праскочыць чаргу, кантроль і надгляд усяго за чатыры гадзіны, у іншых на гэта ж сыходзіла і шэсць-восем гадзін.

Калі плануеце неўзабаве ехаць праз мяжу - не забудзьцеся пра цёплае адзенне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках