22 лютага 2025, Субота, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Чарнобыльскай АЭС усё яшчэ пануе пажар

9
На Чарнобыльскай АЭС усё яшчэ пануе пажар

З'явілася інфармацыя пра радыяцыйны фон.

У Чарнобыльскай зоне адчужэння ўсё яшчэ тушаць пажар пасля ўдару расейскага дрона па саркафагу разбуранага 4-га энергаблока ЧАЭС, піша unian.net.

«Пакуль працягваецца ліквідацыя пажару на вонкавай ашалёўцы аркі НБК (Новага Бяспечнага Канфайнмента). Залучана 11 адзінак тэхнікі і 49 работнікаў ДСНС. Радыяцыйны фон у зоне адчужэння ў норме і кантралюецца з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы маніторынгу ў бесперапынным рэжыме на 39 пунктах», - паведаміла міністарка абароны навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны Святлана Грынчук у эфіры тэлемарафону.

У міністэрстве запэўнілі, што радыяцыйная сітуацыя знаходзіцца пад кантролем:

«Выхад радыеактыўных прадуктаў за ўсталяваныя межы не выяўлены. Пакуль пагрозаў для насельніцтва няма. Усе тэхналагічныя сістэмы і сістэмы, важныя для бяспекі, працуюць у штатным рэжыме».

У Дзяржаўным агенцтве Украіны ва ўправе зонай адчужэння паведамілі, што на 14:30 паводле менскага часу «лакалізаваны ячэйкі тлення супрацьрадыяцыйнай мембраны на плошчы 60 м2, працягваецца частковая ліквідацыя на плошчы 20 м2».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках