21 лютага 2025, Пятніца, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ абвясціла 5-дзённыя рэйды на «напружаных адцінках» дарог па ўсёй Беларусі

3
ДАІ абвясціла 5-дзённыя рэйды на «напружаных адцінках» дарог па ўсёй Беларусі

Адзін са штрафаў можа даходзіць да 210 рублёў.

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі на перыяд з 17 да 21 лютага абвясціла рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Калі любіш, вязі бяспечна». У тым ліку інспектары паабяцалі дзяжурыць на «найбольш напружаных адцінках» вуліц і дарог каля ўстаноў адукацыі.

Гэтую акцыю пастанавілі правесці для павышэння бяспекі перавозкі дзяцей і каб папярэдзіць ДТЗ з удзелам непаўналетніх, а таксама для прапаганды выкарыстання дзіцячых крэслаў і бустараў.

Напрыклад, інспектары Дзяржаўтаінспекцыі паабяцалі ўзмацніць кантроль за выкананнем кіроўцамі правіл бяспечнай перавозкі дзяцей і падлеткаў на (у):

асабістым аўто,

маршрутках,

аўтобусах, школьных і пры перавозцы арганізаваных груп.

«Акрамя таго, інспектары арганізуюць дзяжурствы на найбольш напружаных адрэзках вуліц і дарог паблізу ад устаноў адукацыі, будуць спыняць парушэнні правіл перавозкі, пасадкі і высадкі непаўналетніх», - папярэдзілі ў ДАІ.

Згодна з ч.6 арт.18.13 КоАП Беларусі, за парушэнне кіроўцам правіл перавозкі пасажыраў пагражае штраф у суме да 4 базавых адзінак (да 168 рублёў зараз).

ДАІ прыстрашыла беларусаў штрафам 210 рублёў за «браняванне» месцаў на паркоўках у дварах

У ведамстве нагадалі, што перавозіць дзяцей у аўто трэба з выкарыстаннем рамянёў, якія адпавядаюць іх вазе і росту. Калі дзіцяці ўжо споўнілася 12 гадоў або яго рост большы за 150 см, то гэты пасажыр можа ехаць не ў аўтакрэсле або бустэры, але абавязкова з прышпіленым рамянём бяспекі.

Паводле інфармацыі ДАІ, летась 202 дзіцяці-пасажыры атрымалі траўмы ў ДТЗ, 14 з іх загінулі. «Пры гэтым кожны другі непаўналетні перавозіўся з парушэннем устаноўленых правіл», – сцвярджаюць вартавыя дарог.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках