Берасцейскія ратавальнікі прыдумалі, як не пусціць рыбакоў на тонкі лёд
11- 16.02.2025, 19:25
- 4,942

Уздоўж берагоў ракі Мухавец яны пачалі ламаць лёд.
На рацэ Мухавец у Берасці ратавальнікі праводзяць аперацыю, якая заклікана прадухіліць выхад рыбакоў на тонкі небяспечны лёд.
Пра гэта паведамляе Берасцейскі гарвыканкам.
«Ратавальнікі прымаюць захады. У любімым Берасці ратавальнікі разбураюць лёд уздоўж берагоў ракі Мухавец, каб не дапусціць трагедый з рыбакамі», - гаворыцца ў паведамленні.
«Не выходзьце на неакрэплы лёд! Гэта небяспечна для жыцця!», - заклікаюць там.