21 лютага 2025, Пятніца, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем выбухаў: дроны атакавалі Ільскі НПЗ у Краснадарскім краі

4
Сем выбухаў: дроны атакавалі Ільскі НПЗ у Краснадарскім краі

Пачаўся пажар.

Уночы ў панядзелак, 17 лютага, у Краснадарскім краі прагрымелі выбухі. Расейскія Telegram-каналы паведамляюць аб нападзе беспілотнікаў і пажары на Ільскім НПЗ, піша New Voice.

Са звестак расейскага Telegram-канала Shot, абломкі аднаго з беспілотнікаў нібыта ўпалі каля станіцы Северскай недалёка ад нафтаперапрацоўчага завода, выклікаўшы пажар.

Мясцовыя жыхары налічылі сем выбухаў.

У той жа час Telegram-канал Mash паведамляе, што выбухі былі чутныя ў Каўказскім раёне і Славянску-на-Кубані.

Ільскі НПЗ быў уведзены ў эксплуатацыю ў 2001 годзе. Цяпер на прадпрыемстве працуюць блізу 900 чалавек. Завод займаецца прыёмам, захоўваннем і перапрацоўкай вуглевадароднай сыравіны. Гатовая прадукцыя адгружаецца як аўтамабільным, так і чыгуначным транспартам. На прадпрыемстве функцыянуюць пяць установак для перапрацоўкі нафты, якія забяспечваюць агульную прадукцыйнасць да 3 млн. тон нафты на год.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках