Рэальнасць грукаецца ў дзверы
8- 17.02.2025, 11:23
- 27,568

Фота: Гардон
Смех ды рогат закончыліся.
Былы віцэ-прэм'ер Расеі Альфрэд Кох мяркуе, што Еўропа сама можа гарантаваць сваю бяспеку. Нават без ЗША:
— Прамова віцэ-прэзідэнта ЗША зрабіла пэўнае ацверажальнае ўздзеянне на еўрапейскі істэблішмент. Да іх, нарэшце, дайшло, што смех ды рогат скончыліся, з імі ніхто не жартуе, ім сапраўды трэба ўжо пачынаць самім клапаціцца пра сваю бяспеку.
Устрывожаны Макрон тэрмінова склікае ў Парыжы ўсіх кіраўнікоў еўрапейскіх краін для пазачарговай сустрэчы. Парадак дня адзін: што рабіць у сувязі з Трампам і яго "новым курсам". Вельмі хочацца верыць, што праграма фарсаванага ўмацавання свайго абароннага патэнцыялу Еўропай будзе прынятая і рэалізаваная.
Падам усяго адну лічбу: усе краіны Еўропы сумарна выдаткоўваюць прыкладна 450 млрд. еўраў за год на абарону. Гэтага больш, чым дастаткова, для пабудовы моцнага і сучаснага войска. Уся праблема ў адсутнасці адзінага плана і адсутнасці каардынацыі. Патрэбны рэальны бізнэс-план і падпарадкаванне аднаму штабу для рэалізацыі гэтага плана. Калі еўрапейскія лідары здолеюць дамовіцца пра гэта - то я за Еўропу спакойны нават і без ЗША.
Яшчэ раз: "праблема не ў клазетах, праблема - у галовах". Грошай у Еўропе гаць-гаці. Але няма волі і жадання. Ніхто не хоча займацца. Дзесяцігоддзямі ўсё так добра ішло, мы нічога не рабілі, усё неяк само сабой развязвалася, мы ездзілі да адзін аднаго ў госці, перарэзалі стужачкі, клапаціліся аб правах транссэксуалаў у войскі, абмяркоўвалі праблему бутэлечных накрутак (каб яны не адрываліся ад бутэлькі), а войскі патрэбныя былі толькі для парадаў! Як у тым анекдоце пра пажарніка: "Добрая праца, але калі пажар - дык такі страх, хоць звальняйся!"
Нічога, нічога. Усё, што нас не забівае - робіць нас мацнейшымі. Я веру ў Еўропу. І не такое бачылі. І веру, што Еўропа не пакіне Украіну адну. Развязанне будзе знойдзенае. І Амерыка вернецца. 100 працэнтаў. Дарэмна Трамп думае, што ў Еўропы няма вагароў ціску на яго. Яны ёсць. І хутка ён пра іх даведаецца. Крызіс лідарства ў Еўропе павінен скончыцца. Аб'ектыўная рэальнасць стукаецца ў дзверы і патрабуе гэтага. І перш за ўсё - праз вайну ва Украіне. У ёй нельга саступіць. З Амерыкай ці без яе. Усё адно. Нельга - і ўсё. Кропка.
Слава Украіне!