21 лютага 2025, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя хоча бачыць Украіну ў NATO

1
Францыя хоча бачыць Украіну ў NATO

Гэта найлепшыя гарантыі бяспекі.

Францыя дагэтуль выступае за сяброўства Украіны ў Паўночнаатлантычным Альянсе, паколькі гэта стане самай дзейснай гарантыяй яе бяспекі.

Як перадае французскі тэлеканал TF1, пра гэта заявіў міністр Еўропы і замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро ў эфіры LCI. Яго спыталі, як адрэагуе Парыж, калі Расейская Федэрацыя ажыццявіць новы напад на Украіну ўжо пасля ўкладання мірнага пагаднення. У адказ ён сказаў, што нельга адхіляць сяброўства краіны ў NATO:

«Францыя заявіла, што найлепшай гарантыяй бяспекі ў дзень дасягнення міру з'яўляецца гарантыя NATO, таму што гэта гарантыя, якую Расея ніколі не адчувала. Я не думаю, што мы павінны выключаць, што гэтая карта будзе разыграная. Гэта самая эфектыўная і самая танная гарантыя бяспекі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках