21 лютага 2025, Пятніца, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп дазволіць Еўропе купляць амерыканскую зброю для Украіны

24
Трамп дазволіць Еўропе купляць амерыканскую зброю для Украіны
Дональд Трамп
Фота: Bloomberg

Важная заява прэзідэнта ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп гатовы дазволіць Еўропе купляць для Украіны амерыканскую зброю. Як паведамляе Bloomberg, Трамп адказаў "так" на пытанне журналістаў наконт такога дазволу для Еўропы.

Агенцтва адзначае, што гэта адчыняе дзверы для таго, каб Украіна мела доступ да зброі, нават калі Трамп спыніць дапамогу ЗША.

Раней адміністрацыя Трампа сказала заходнім супольнікам, што хоча, каб яны куплялі амерыканскую зброю і вайсковую тэхніку, каб захаваць альянс NАТО.

Акрамя таго, гэтая зброя можа прызначацца для Украіны. Такім чынам у ЗША змогуць перадаваць Украіне сваю зброю без значных страт свайго капіталу.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках