Жыхар Лунінецкага раёна пайшоў на міліцыянта са штакецінай
8- 17.02.2025, 10:56
- 5,350

Ён заступіўся за сяброўку.
У Лунінецкім раёне мужчына пагражаў міліцыянеру штакецінай.
На 35-гадовага мужчыну завялі крымінальную справу. Яго абвінавачваюць у пагрозе выкарыстання гвалту да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Мужчыну пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Інцыдэнт здарыўся ноччу 25 лістапада 2024 года, піша BGmedia. На вуліцы каля жылых дамоў жанчына зладзіла канфлікт. Калі міліцыянт паспрабаваў затрымаць яе, у справу ўмяшаўся сужыцель скандалісткі. Мужчына адарваў штакеціну і размахваў ёю ў бок міліцыянера, патрабуючы адпусціць сяброўку.