Reuters: Паскарэнне ва ўкраінскім пытанні патрабуе ад Еўропы рабіць больш і лепш
5- 17.02.2025, 11:08
- 4,802

Трамп агаломшыў еўрапейскіх супольнікаў.
Паскарэнне ўкраінскай дыпламатыі азначае, што Еўропе трэба рабіць больш і лепей.
Такую заяву зрабіў прадстаўнік французскага прэзідэнта перад нефармальнымі перамовамі з некалькімі ключавымі еўрапейскімі лідарамі ў Парыжы, піша Reuters.
Выданне нагадала, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп агаломшыў еўрапейскіх супольнікаў, калі абвясціў, што правёў тэлефонную размову з расейскім дыктатарам Пуціным, не параіўшыся з імі, і пачне мірны працэс. Спецпрадстаўнік Трампа аб Украіне Кіт Келаг яшчэ больш уразіў Еўропу, калі сказаў, што ёй няма месца за сталом мірных перамоў.
"Мы думаем, што ў выніку паскарэння ўкраінскага пытання, а таксама ў выніку таго, што гавораць амерыканскія лідары, еўрапейцам неабходна рабіць больш, лепш і ўзгоднена для нашай калектыўнай бяспекі", - выказаў меркаванне чыноўнік.
Крыніца дадала, што на сустрэчы будуць разгледжаны "гарантыі бяспекі, якія могуць быць прадастаўлены еўрапейцамі і амерыканцамі, разам або паасобку".
Выданне ўказала, што некаторыя краіны былі незадаволеныя тым, што сустрэча толькі для абраных лідараў і не з'яўлялася паўнавартасным самітам ЕЗ.