20 лютага 2025, Чацвер, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем дронаў: атакавана найбуйнейшая станцыя Каспійскага трубаправода

8
Сем дронаў: атакавана найбуйнейшая станцыя Каспійскага трубаправода

Пастаўкі абмежаваныя.

Найбуйнейшая нафтаперапамповачная станцыя "Каспійскага трубаправоднага кансорцыума" (КТК) на тэрыторыі Расеі - "Крапоткінская" ў Каўказскім раёне Кубані - у панядзелак атакавана беспілотнымі лятальнымі апаратамі, паведамляе кансорцыум.

“Цяпер НПС “Крапоткінская” выведзеная з эксплуатацыі. Транспартаванне нафты па трубаправоднай сістэме Тэнгіз - Новарасійск ажыццяўляецца на зніжаных рэжымах перапампоўкі, абыходзячы НПС” - гаворыцца ў паведамленні

Удар быў нанесены сям'ю БПЛА, начыненымі акрамя выбухоўкі металічнымі знішчальнымі элементамі.

“Атака была праведзеная з часовым інтэрвалам, з мэтай не толькі парушыць працу аб'екта, але і прывесці да ахвяр сярод аператыўнага персаналу станцыі. Пацярпелых сярод персаналу НПС няма. Аператыўнымі зладжанымі дзеяннямі работнікі кансорцыума змаглі прадухіліць пагрозу разліву нафты. Для ацэнкі шкоды і вызначэння часу аднаўлення працаздольнасці станцыі на месца выехала група кіраўніцтва на чале з генеральным дырэктарам”, - адзначае кансорцыум.

КТК злучае нафтавыя радовішчы захаду Казахстана і расейскія на шэльфе Каспія з марскім тэрміналам у Новарасійску. Працягласць маршруту складае 1511 км. Сістэма з'яўляецца асноўным экспартным маршрутам для казахстанскай нафты, на яе прыпадае больш за 80% ад аб'ёмаў з Казахстана, якія прапампоўваюцца па трубаправодзе. Цяпер КТК здольны транспартаваць з казахстанскай тэрыторыі амаль 72,5 млн тон нафты на год і да 83 млн тон нафты на год - праз Расею.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках