Еўрапейскія паўночна-заходнія франты прынясуць у Беларусь зімовае надвор'е
- 17.02.2025, 12:30
- 2,720

У большасці раёнаў пройдзе снег.
На гэтым тыдні ў большасці раёнаў Беларусі захаваецца марознае надвор'е. Паўночны вецер дадасць адчуванне зімы. Пры гэтым у апошняй дэкадзе лютага актывізуюцца атмасферныя франты, якія прынясуць снег. Пра гэта ў эфіры АНТ расказаў сіноптык Дзмітры Рабаў.
У пачатку тыдня зімовае надвор'е прынясуць еўрапейскія паўночна-заходнія франты. Захаваецца мароз, у большасці раёнаў пройдзе невялікі кароткачасовы снег.
Тэмпература паветра будзе ў панядзелак ноччу ад мінус 9 да мінус 15°C, у аўторак - на 2-3°С цяплей. Удзень у панядзелак чакаецца ад мінус 2 да мінус 7°C. У аўторак - ад мінус 1 да мінус 6°C.
Бліжэй да сярэдзіны тыдня на надвор'е будзе ўплываць вобласць высокага атмасфернага ціску. У асноўным чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пройдзе невялікі кароткачасовы снег. У сераду ноччу прагназуецца ад мінус 3 да мінус 8°C, удзень ад 0 да мінус 5°C.
У чацвер днём чакаецца ад мінус 2 да мінус 7°C, у пятніцу - ад 3 да 8°C марозу.