21 лютага 2025, Пятніца, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выступіла супраць удзелу Еўропы ў перамовах што да Украіны

24
Расея выступіла супраць удзелу Еўропы ў перамовах што да Украіны
Сяргей Лаўроў

Адмову агучыў Лаўроў.

Расея выступіла супраць удзелу Еўропы ў перамовах наконт Украіны. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

«Што тычыцца жадання (еўрапейскіх краін - заўв.) удзельнічаць у перамоўным працэсе аб Украіне, вы ведаеце, іх жаданне ўжо было неаднаразова задаволенае», - сказаў ён журналістам у панядзелак у Маскве ў адказе на пытанне аб магчымым удзеле ЕЗ у перамовах наконт ўкраінскага ўрэгулявання.

Ён таксама звярнуў увагу на нядаўнія выказванні прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба аб тым, што трэба дасягнуць замірэння ва Украіне, каб умацаваць яе ў вайсковым плане.

«Гэта значыць, філасофія ў еўрапейцаў нікуды не дзелася. Таму я не ведаю, што ім рабіць за перамоўным сталом», - падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках