21 лютага 2025, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы адправілі танкі і салдат у самазабойчы штурм у Курскай вобласці

5
Расейцы адправілі танкі і салдат у самазабойчы штурм у Курскай вобласці

Падрабязнасці атакі пад сцягамі СССР.

Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах з'явілася відэа нападу 4 адзінак расейскай бронетэхнікі ля пасёлка Нікольскага ў Курскай вобласці. Мяркуючы з апублікаваных кадраў, танкі і БМП са сцягамі СССР ехалі проста па замінаваным полі, пасля чаго патрапілі пад удары ўкраінскіх дронаў і былі распляжаныя. Здарэнне выклікала абурэнне ў Z-каналах - расейскае камандаванне фактычна зладзіла чарговы «мясны штурм».

«Можем объяснить» піша пра вынікі няўдалага наступу і рэакцыю на яго:

Ніхто з расейцаў падчас атакі нават не дабраўся да пазіцый УСУ. Пасля першых выбухаў дэсант пакінуў машыны, апынуўшыся пад агнём супраціўніка на адкрытай мясцовасці. Два танкі змаглі праехаць далей, кінуўшы падбітых таварышаў і дэсант - але ўкраінскія дроны знішчылі іх у наступнай лесапасадцы. Пазней расейскім сілам удалося эвакуяваць некалькіх параненых і загінулых.

Украінскі аглядальнік Канстанцін Машавец назваў штурм «псіхічнай атакай». Паводле Савецкай вайсковай энцыклапедыі, такія напады разлічаныя на застрашванне супраціўніка, параліч яго волі і псіхікі, яны «характэрныя для войск эксплуататарскіх дзяржаў». Псіхічныя напады ўжываліся падчас Першай Сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны ў Расеі, а таксама японцамі ў канцы Другой Сусветнай вайны («банзай-напады»). Звычайна яны заканчваліся поўным разгромам тых, хто атакаваў.

Атаку ў Курскай вобласці вяла рота 155-й брыгады марской пяхоты. У пачатку лютага Пуцін сказаў, што гэтае падраздзяленне ваюе «крута, пісьменна, дзёрзка», а падчас жывой лініі ў снежні мінулага года паказваў сцяг брыгады. Насамрэч 155 абрмп праславілася велізарнымі стратамі, вайсковымі злачынствамі і відэа з расчляненнем жаўнераў УСУ.

Самагубны напад выклікаў абурэнне Z-каналаў. «Пад чырвонымі сцягамі, як на парадзе пайшлі ў лоб на рой дронаў укропаў па замінаванай дарозе!!!!», «шалёныя дзяды прымусілі паставіць сцягі Перамогі на тэхніку, пасля чаго адправілі калону проста на міннае поле пад удары тысяч FPV-дронаў. Гэта нейкая ганьба!» – пішуць іх аўтары. Пры гэтым буйныя Z-каналы (з мільёнам і больш падпісчыкаў) разгром расейскага нападу праігнаравалі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках