Зяленскі: Келаг паедзе на ўкраінскі фронт
10- 17.02.2025, 15:36
- 7,642

Фота: EPA
Спецпрадстаўнік Трампа прыедзе ва Украіну 20 лютага.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што 20 лютага ў Кіеў прыедзе спецпрадстаўнік Дональда Трампа ў пытаннях Украіны і Расеі Кіт Келаг.
«Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на відэастасункі Зяленскага з журналістамі
«Мы чакаем Келага. У нас была такая дамоўленасць, што ён прыедзе да нас 20 дютага, будзе два дні ці больш, я хачу паехаць з ім на фронт і ён паедзе са мной на фронт, я думаю, што ён не адмовіць».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што хоча, каб Кела асабіста наведаў фронт і паразмаўляў з украінскімі вайскоўцамі.
Кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што разам з Келагам адправіцца да гетмана УСУ Аляксандра Сырскага, а таксама да камандзіраў некалькіх брыгад. Акрамя таго, ён выказаў меркаванне, што прадстаўнік Трампа можа правесці сустрэчы з украінскімі выведнікамі і прадстаўнікамі Міністэрства абароны.
Зяленскі адзначыў, што важна данесці да ЗША рэальную сітуацыю ва Украіне і значэнне гарантый бяспекі.
«Я думаю, што пасля яго вяртання ў ЗША мы ўжо будзем разумець, калі адбудзецца мая сустрэча з прэзідэнтам Трампам», - падкрэсліў ён.