Як Еўропе спыніць Пуціна і выратаваць Украіну?
6- 17.02.2025, 17:41
- 5,598

Вайсковы эксперт назваў тры часткі абароннай ініцыятывы.
Каб спыніць Уладзіміра Пуціна, Украіна разам з Еўропай павінна стварыць сістэму стрымлівання Расеі. ЕЗ з'яўляецца сур'ёзным эканамічным гульцом, але павінен ператварыцца ў сур'ёзнага геапалітычнага, вайскова-стратэгічнага гульца разам з Украінай. Бо калі хтосьці гаворыць аб гарантыях бяспекі Украіны, то маюцца на ўвазе гарантыі бяспекі Еўропе.
Пра гэта «Телеграфу» распавёў намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь. Ён растлумачыў, як менавіта мусяць дзейнічаць еўрапейцы.
З ягоных слоў, еўрапейская абаронная ініцыятыва павінна складацца з трох кампанентаў.
Стратэгічныя сілы стрымлівання. - Якія будуць складацца з ядзернага кампанента. Не тое, што зараз ёсць у асобных краін, а рэальны еўрапейскі ядзерны інструмент, які будзе стрымліваць Расею. Вядома, з удзелам Украіны, бо ў яе адзін з найлепшых навукова-тэхнічных патэнцыялаў Еўропы ў гэтай сферы, - адзначае вайсковы эксперт.
Дальнабойныя інструменты. - Гэта балістычныя, крылатыя ракеты і дальнабойныя дроны. І зноў жа Украіна тут з'яўляецца лідарам, а значыць, Еўропа разам з Украінай зможа стварыць такі кампанент, які гарантавана, цягам некалькіх гадзін, знішчыць ўсе вайсковыя і іншыя важныя аб'екты Расеі на яе Еўрапейскай частцы. Расея павінна ведаць, што як толькі яна дзесьці робіць агрэсіўны крок супраць Еўропы і Украіны, адразу знішчаецца ўся вайскова-эканамічная структура Расеі ў Еўрапейскай частцы, - тлумачыць Самусь.
Сістэма супрацьракетнай абароны. - Так, Еўропа не вырабляе сістэмы ПРА, таму трэба будзе гэта ўсё будаваць, атрымліваць тэхналогіі ад ЗША. Пра што і гаворыцца, калі маюцца на ўвазе гарантыі бяспекі. А не так, што ЗША павінны абараняць Еўропу, - кажа эксперт.