Нямеччына перадала Украіне новы пакет дапамогі
7- 17.02.2025, 19:23
- 3,666

Кіеў атрымае ракеты да IRIS-T, набоі і гаўбіцы.
Урад Нямеччыны ў панядзелак, 17 лютага, абнавіў пералік перададзенай Украіне вайсковай дапамогі, даўшы тэхніку, беспілотнікі і боепрыпасы да розных сістэм.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".
У пакет увайшлі 56 бронемашын MRAP, боепрыпасы да танкаў Leopard 1 і БМП Marder.
Акрамя таго, нямецкі ўрад даў справаздачу аб перадачы 282 000 боепрыпасаў для самаходных зенітных установак, боепрыпасаў да ўстаноў Gepard, а таксама ракет да сістэм СПА IRIS-T SLM і IRIS-T SLS.
Таксама ў рамках фінансаванага супольна з Нарвэгіяй і Даніяй праекта перадалі яшчэ чатыры гаўбіцы Zuzana 2.
Акрамя таго, Нямеччына перадала 50 тысяч артылерыйскіх набояў калібру 155 мм, 2 тыс. - калібру 122 мм.
Нямецкі ўрад таксама паведаміў аб перадачы 300 ударных беспілотнікаў HF-1, 51 выведвальных беспілотнікаў Vector з запчасткамі, 245 разведвальных беспілотнікаў RQ-35 Heidrun, 29 выведвальных беспілотнікаў Songbird і 14 рвыведвальных беспілотнікаў.
Акрамя таго Нямеччына перадала тэхніку для размінавання, больш як 600 лазерных далямераў і машыны для памежнікаў.