21 лютага 2025, Пятніца, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Le Monde: Украіна ўжо атрымала амаль 70 знішчальнікаў F-16

21
Le Monde: Украіна ўжо атрымала амаль 70 знішчальнікаў F-16

Моц украінскай авіяцыі рэзка вырасла.

Цягам шасці месяцаў блізу дзесяці вайскоўцаў з Украіны будуць праходзіць падрыхтоўку ў Каралеўскіх Ваенна-паветраных сілах Вялікай Брытаніі, дзе іх навучаць асновам навігацыі і пілатавання на знішчальніках F-16, а таксама асновам ангельскай мовы ў рамках праграмы Interstorm. Украіна ўжо атрымала ад партнёраў амаль 70 такіх самалётаў.

Пра гэта піша Le Monde.

Адзначаецца, што яны з'яўляюцца чацвёртай групай украінскіх вайскоўцаў, якія пройдуць падрыхтоўку ў Каралеўскіх ВПС у рамках праграмы Interstorm – міжнароднай праграмы, распачатай у пачатку 2023 года брытанцамі і галандцамі і арганізаванай на саміце NATO ў Вільні ў ліпені 2023 года, з мэтай навучыць украінцаў кіраваць амерыканскімі знішчальнікамі F-16.

Удзел таксама бяруць бельгійцы, датчане, румыны, амерыканцы, французы і партугальцы. Паколькі брытанцы не маюць уласных F-16, яны ўзялі на сябе адказнасць за першы этап навучання: навучанне ўкраінскіх пілотаў асновам навігацыі і пілатавання баявых самалётаў, а таксама навучанне ангельскай мове.

Le Monde і чатыры іншыя еўрапейскія СМІ пагутарылі з гэтымі студэнтамі-пілотамі, не называючы іх імёнаў з меркаванняў бяспекі.

«Гэтыя маладыя людзі былі адабраныя ўкраінскім войскам пасля чатырох гадоў навучання ў ваенна-паветранай акадэміі і ўжо паспелі крыху палётаць на самалётах савецкага тыпу (L-39 чэшскай вытворчасці). Цягам шасці месяцаў у Вялікай Брытаніі яны праходзяць дадатковую тэарэтычную падрыхтоўку для азнаямлення са стандартамі пілатавання і кіравання паветраным рухам, характэрнымі для NATO. Іх падрыхтоўка таксама ўключае інтэнсіўныя курсы ангельскай мовы і шэсцьдзесят гадзінаў палётаў на самалёце Grob Tutor», – піша выданне.

Іх навучанне доўжыцца ў цэлым васямнаццаць месяцаў – амаль на год менш, чым традыцыйная падрыхтоўка пілотаў F-16, якая звычайна доўжыцца ад двух з паловай да трох гадоў.

«Відавочна, ідэя заключаецца ў тым, каб падрыхтаваць маладых пілотаў да бою як мага хутчэй, паколькі Украіна атрымала амаль 70 самалётаў F-16 (вылучаных Даніяй, Нідэрландамі і Грэцыяй)», – адзначаюць журналісты.

Украінскія студэнты-пілоты кажуць, што гатовыя бараніць сваю краіну: «Калі бачыш відэа таго, што расейцы робяць з нашымі людзьмі, гэта зводзіць з глузду. Мы павінны абараніць нашую нацыю, нашу зямлю і нашу культуру».

«F-16 дазволяць нам больш эфектыўна паляваць на варожыя самалёты, яны маюць лепшы радар і будуць спыняць ракеты далёкага радыусу дзеяння. Наша вялікая праблема – гэта ракеты і беспілотнікі, якія атакуюць нашы электрастанцыі і інфраструктуру. F-16 забяспечаць лепшую абарону нашых межаў, але гэтага будзе недастаткова для перамогі ў вайне», – адзначыў адзін з украінцаў, з імем Іван.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках