Келаг: Ніхто не будзе навязваць Украіне мірнае пагадненне
18- 17.02.2025, 20:12
- 9,036

Пастанову будуць прымаць Зяленскі і народ Украіны.
Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША ў пытаннях Украіны і Расеі Кіт Келаг заявіў, што ніхто не будзе навязваць прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму мірнае пагадненне.
Пра гэта паведамляе Sky News.
Выступаючы перад журналістамі ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі, Келаг заявіў, што ніхто не будзе навязваць Зяленскаму мірнае пагадненне, і што гэтае пытанне будзе вызначацца разам з Украінай.
«Ён і народ Украіны прымуць гэтую пастанову», – сказаў Келаг.
Паводле ягоных словаў, ЗША выслухаюць «пункты абмеркавання» ад кожнага. Пры гэтым ён зазначыў, што ягоная праца заключаецца ў стварэнні гарантый бяспекі для Украіны.