21 лютага 2025, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адчынілі супольны навучальны цэнтр NATO і Украіны

2
У Польшчы адчынілі супольны навучальны цэнтр NATO і Украіны

Ініцыятыва закліканая падтрымліваць УСУ ў іх імкненні да поўнай сумяшчальнасці з войскамі NATO.

Цэнтр аналізу, падрыхтоўкі і адукацыі NATO-Украіна (JATEC), размешчаны ў польскім Быдгашчы, быў афіцыйна адчынены ў панядзелак, 17 лютага.

Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Польшчы.

У афіцыйным адкрыцці цэнтра JATEC удзельнічалі міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш, намесніца генеральнага сакратара NATO Радміла Шакерынска, вярхоўны галоўны камандзір Аб'яднаных узброеных сілаў NATO ў пытаннях трансфармацыі адмірал П'ер Вандзье і віцэ-прэм'ерка ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Вольга Стэфанішына.

Паводле словаў Касіняка-Камыша, адкрыццё JATEC – «гэта адчувальная падтрымка для Украіны, якая змагаецца».

«Па-першае – падтрымка Украіны з боку Захаду, NATO і ўсіх хаўруснікаў вызначальная і паслядоўна ажыццяўляецца цягам амаль трох гадоў вайны. Па-другое – гэта выказванне сяброўскага падыходу да супольных дзеянняў», – дадаў ён.

Пастанова аб стварэнні Цэнтра аналізу, падрыхтоўкі і адукацыі NATO-Украіна была прынятая ў лютым 2024 года на пасяджэнні міністраў абароны краінаў Альянсу і пацверджаная на саміце ў Вашынгтоне ў ліпені 2024-га.

JATEC, як супольная ініцыятыва Украіна-NATO, закліканая падтрымліваць Узброеныя Сілы Украіны ў іх імкненні да поўнай сумяшчальнасці з войскамі NATO і спрыяць абмену досведам паміж двума бакамі.

Камандзірам Цэнтра з'яўляецца польскі генерал Войцех Азга.

JATEC дасягнуў пачатковай аператыўнай здольнасці ў студзені 2025 года і поўнасцю разаўе яе да канца гэтага года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках