Украінскія байцы ракетай з ПТРК Javelin знішчылі расейскі танк Т-90
4- 17.02.2025, 23:54
- 8,918

Відэафакт.
На Навапаўлаўскім кірунку ўкраінскія вайскоўцы ракетай з ПТРК Javelin знішчылі расейскі танк Т-90. Баявую працу зафіксавалі на відэа.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца».
«“Родны” – пад такой назвай танк ворага на днях ішоў на штурм украінскіх абарончых пазіцый. Аднак стрэлам з супрацьтанкавага ракетнага комплексу Javelin варожы панцырнік не даехаў да сваёй мэты. Ракета “Святога Джэвеліна” спыніла “найлепшы” танк “другога войска” свету», – гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначылі вайскоўцы, пазней байцы з батальёна беспілотных сістэмаў брыгады дапалілі варожы танк. Ад яго засталася толькі куча металалому.