Невядомыя беспілотнікі атакавалі расейскую базу ў Сірыі
14- 18.02.2025, 13:24
- 19,104

За атакай могуць стаяць групоўкі, звязаныя з новай уладай у краіне.
Уначы 18 лютага яшчэ адзін вайсковы аб'ект Расеі апынуўся пад ударам беспілотнікаў: гэтым разам гэта была авіябаза Паветрана-касмічных сіл РФ, якая дзейнічае на тэрыторыі Сірыі.
За атакай, магчыма, могуць стаяць ісламісцкія групоўкі, звязаныя з новай уладай краіны. Пра гэта паведамілі расейскія СМІ ў Telegram-каналах.
«Беспілотнікі атакавалі расейскую авіябазу Хмеймім, размешчаную на паўночным захадзе Сірыі. Працуюць сістэмы СПА», - гаворыцца ў паведамленні.
На відэа, якое распаўсюджваюць суполкі, можна ўбачыць актыўную працу сістэмы супрацьпаветранай абароны і падзенне абломкаў.
Іншы расейскі Telegram-канал паведаміў аб тым, хто, магчыма, можа стаяць за «тэрарыстычнай атакай» супраць вайсковага аб'екта Паветрана-касмічных сіл Расеі на тэрыторыі Сірыі.
«На Расейскую авіябазу Хмеймім здзейснены напад тэрарыстаў ХТШ (Хаят Тахрыр аш-Шам», — пішуць расейскія СМІ.