Келаг раскрыў дэталі паездкі ва Украіну
2- 18.02.2025, 9:42
- 5,860

Спецпасланнік ЗША прыедзе на тры дні.
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША ў пытаннях расейска-ўкраінскай вайны Кіт Келаг прыедзе ва Украіну на тры дні. Візіт пачнецца ў сераду, 19 лютага.
Пра гэта заявіў Келаг пасля сустрэч у штаб-кватэры NATO ў Брусэлі, адказваючы на пытанне “Інтерфакс-Украина”.
Келаг сказаў, што прыедзе ва Украіну цягніком з Польшчы, дзе будзе з візітам у аўторак, 18 лютага, і будзе ў Кіеве "ў сераду раніцай".
Ён дадаў, што праграма ягонага візіту, які працягнецца тры дні, яшчэ на стадыі ўзгаднення.
“Што наконт паездкі ва Украіну, то паездка яшчэ на стадыі заканчэння, то бок я туды паеду? Адказ - так. Ці будзе ў мяне магчымасць сустрэцца з прэзідэнтам Зяленскім? Адказ – так”, - дадаў пасланнік.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі раней выказаў надзею, што прадстаўнік Трампа Кіт Келаг наведае жаўнераў на лініі фронту.