21 лютага 2025, Пятніца, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У порце Італіі прагрымелі выбухі на танкеры, які перавозіў расейскую нафту

12
У порце Італіі прагрымелі выбухі на танкеры, які перавозіў расейскую нафту
Фота: Wikipedia

Танкер атрымаў пашкоджанне корпуса ніжэй за ватэрлінію.

На нафтавым танкеры Seajewel, прышвартаваным у порце італьянскага горада Савона, прагрымелі два выбухі, паведамляе Fatto Quatidiano. Са звестак выдання, гэта адбылося ўвечары 14 лютага, калі судна прыбыло з Алжыра пад сцягам Мальты і яго каманда пачала выгрузку нафты. Танкер атрымаў пашкоджанне корпуса ніжэй за ватэрлінію, але разліву нафты не адбылося, піша The Moscow Times. Ніхто з чальцоў экіпажа не пацярпеў,

Пракуратура Савоны разглядае розныя версіі здарэння, у тым ліку, аб паломцы танкера, сутыкненні або выбуху боепрыпасу. Між тым, як удакладняе IVG, характар прабоіны паказвае на магчымае размяшчэнне выбуховых прыстасаванняў на судне. Ва ўправе порта таксама паведамілі, што падчас выгрузкі нафты былі заўважаныя «некаторыя анамаліі», у сувязі з чым на гэты момант на судне праводзяцца тэхнічныя праверкі. Да гэтага «Украінская праўда» пісала, што танкер Seajewel неаднаразова перавозіў расейскую нафту. У 2024 годзе ён тройчы загружаўся ў Рас6і і вяртаўся назад па новы груз. У адзін з рэйсаў судна было заўважана падчас разгрузкі ў румынскім порце Канстанца пасля прыбыцця з турэцкага порта Джэйхан. Пасля гэтага, са звестак крыніц «Украінскай праўды», танкер павінен быў накіравацца ў порт Новарасійска.

9 лютага выбух прагрымеў у машынным аддзяленні танкера Koala, які стаяў у порце Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці. На яго борце было 130 тыс. тон мазуту. Кіраўнік рэгіёну Аляксандр Драздзенка заявіў, што падчас запуску рухавіка танкера адбыўся "тэхнагенны інцыдэнт". На борце знаходзіліся чацвёра расейцаў, восем грамадзян Грузіі і 12 інданезійцаў. Іх усіх эвакуавалі, ніхто не пацярпеў. Выцеку нафтапрадуктаў знойдзена не было, паведаміў пазней Мінтранс.

Уладальнікам танкера Koala выступае Dahlia International Co з Лібэрыі, а аператарам – кіпрская Lagosmarine Limited. Са звестак Мінфіна ЗША, апошняя забяспечвае працу «ценявога флоту» Крамля, які выкарыстоўваецца для абыходу абмежаванняў супраць расейскай нафты. Фірма патрапіла пад «развітальныя» санкцыі прэзідэнта Джо Байдэна 10 студзеня.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках