Гомельцы пачулі гук расейскага «Шахеда»
2- 18.02.2025, 10:20
- 3,108

Уключэнне абвесткі аб небяспецы на тэрыторыі Беларусі не зафіксавана.
У небе над Гомелем зафіксавалі пралёт лятальнага аб'екта, які суправаджаецца гучным гукам "як у мапеда", піша "Флагшток".
Паведамленні аб пралёце паступалі з розных частак горада а 00:45-00:50.
Парушэнне паветранай прасторы было зафіксавана ўкраінскімі маніторынгавымі групамі "Украінскі янот" і "Рында Маніторыт" падчас масаванай расейскай атакі тэрыторыі Украіны ўдарнымі БпЛА ноччу 17 лютага.
Уключэнне абвесткі аб небяспецы на тэрыторыі Беларусі не зафіксаванае.