21 лютага 2025, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзмоцняцца маразы

1
У Беларусі ўзмоцняцца маразы

Прагноз надвор'я на тры дні.

У Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды расказалі пра надвор'е на найбліжэйшыя тры дні.

Удзень у аўторак, 18 лютага, амаль па ўсёй Беларусі магчымы кароткачасовы снег (уначы толькі на поўначы). Сіноптыкі папярэджваюць аб слабым тумане месцамі і галалёдзіцы на адцінках дарог.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -6 да -12 градусаў (пры праясненнях - да -17, у Менску - 8-10 марозу), у дзённыя гадзіны - ад -1 да -7 (у сталіцы - ад -3 да -5).

У сераду амаль па ўсёй Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. Уначы будзе 5-12 марозу (пры праясненнях да -15), удзень - ад -1 да -7 (па захадзе - да +1 градуса). У чацвер пераважна без ападкаў. Уначы пры праясненнях тэмпература паветра можа скласці да -18, днём - ад 0 да -7.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках