Расея скасавала дамову з Украінай аб бяспецы ў Азоўскім моры
2- 18.02.2025, 11:28
- 3,002

Дамова была падпісаная ў 2012 годзе.
Расея выйшла з пагаднення з Украінай аб мерах гарантавання бяспекі мараплаўства ў Азоўскім моры і Керчанскай затоцы. Распараджэнне аб гэтым за подпісам прэм'ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна з'явілася напярэдадні на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
“У адпаведнасці з п. 1 арт. 37 Федэральнага закона "Аб міжнародных дамовах Расейскай Федэрацыі" спыніць дзеянне пагаднення паміж урадам РФ і кабінетам міністраў Украіны аб мерах гарантавання бяспекі мараплаўства ў Азоўскім моры і Керчанскай затоцы, падпісанага ў Маскве 20 сакавіка 2012 года”, - сказана ў дакуменце.
Таксама ўлады даручылі міністэрству замежных спраў РФ паведаміць аб прынятай пастанове ўкраінскаму боку.
Размова ідзе аб пагадненні, якое было падпісанае Расеяй і Украінай у 2012 годзе. Бакі абавязваліся ў тым ліку забяспечваць абмен звесткамі аўтаматычных ідэнтыфікацыйных сістэм для кантролю за суднаходствам у рэгіёне.