21 лютага 2025, Пятніца, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст Ігар Карней схуднеў за кратамі на 15 кілаграм

2
Журналіст Ігар Карней схуднеў за кратамі на 15 кілаграм
Ігар Карней

У палітвязня з'явіліся праблемы з сэрцам.

Асуджаны на 3 гады і 10 месяцаў калоніі 57-гадовы журналіст Ігар Карней схуднеў у зняволенні на 15 кілаграм, апрача таго, у яго з'явіліся праблемы з сэрцам, піша «Радыё Свабода».

Журналіст адбываў тэрмін у шклоўскай ПК-17, у снежні 2024 года некаторы час знаходзіўся ў СІЗА КДБ у Менску і ў магілёўскім следчым ізалятары. У Менску Ігару Карнею атрымалася патрапіць да лекара, той пацвердзіў, што ў яго «не вельмі роўны» сардэчны рытм і выпісаў яму валяр'янку.

Паводле інфармацыі крыніц выдання, Карней не скардзіцца на ўмовы ў зняволенні, шмат чытае. Тэлефоннай сувязі з ім няма, але лісты даходзяць.

Нядаўна адзін з іх атрымалі дочкі журналіста, якія знаходзяцца зараз за мяжой (у Ігара іх чатыры). “Радыё Свабода” падае ягоны фрагмент:

«Дарагія дачушкі! Самае вялікае маё жаданне вельмі простае: каб вас у самастойным жыцці любілі, цанілі і паважалі — гэтак жа, як мы з мамай. Спадзяюся, што так і будзе, бо вы заслужылі толькі ўзнёслага стаўлення – прыгожыя, таленавітыя, спагадлівыя. Я, у сваю чаргу, за сваю “выправу” па розных установах шматразова пераканаўся, што такой дружнай вялікай сям'ёй няма каму і пахваліцца. Так што ўжо на гэтым этапе не будзе перабольшваннем адрапартаваць пра поспех нашай агульнай місіі, хаця для вас, безумоўна, усё самае цікавае і насычанае яшчэ наперадзе. Поспеху і асалоды на ўсім шляху».

У сакавіку 2022 года Ігара Карнея асудзілі на 3 гады калоніі паводле артыкула аб удзеле ў “экстрэмісцкім фармаванні” (частка 3 артыкула 361-1 КК). Пазней суд дадаў яму яшчэ 10 месяцаў калоніі паводле артыкула аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках