У Гародні прадаюць прыватную краму
3- 18.02.2025, 12:25
- 5,490

Уладальнік з'ехаў за мяжу і больш не можа кантраляваць бізнэс.
У Гародні прадаюць прыватную краму. Аб'ект знаходзіцца на вуліцы Карбышава і працуе ўжо больш за пяць гадоў. Прадавец адзначае, што надумаўся на продаж, бо не мае магчымасці кантраляваць бізнэс з-за мяжы. Аб'ява аб продажы з'явілася на пляцоўцы «Куфар», піша Hrodna.life.
Агульны пляц крамы складае амаль 114 м2, з іх 67 - гандлёвая. Сярэдняя колькасць наведвальнікаў дасягае 600 чалавек за дзень, а даход — 4 тысяч рублёў. Са слоў прадаўца, чысты прыбытак складае ад 3,6 тысячы рублёў за месяц.
У краме зроблены рамонт, гандлёвае і халадзільнае абсталяванне ўключанае ў кошт. За гатовы бізнэс просяць 72 тысячы рублёў (каля 22 тысяч даляраў).
