21 лютага 2025, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі сродак для мыцця шыбаў расейскай вытворчасці

6
У Беларусі забаранілі сродак для мыцця шыбаў расейскай вытворчасці

Яго ўжо нельга знайсці на прылаўках беларускіх крам.

Вадкасць расейскай вытворчасці, разлічаная на тэмпературу да -30°С, забаранілі прадаваць, захоўваць або транспартаваць на тэрыторыі Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Назва «незамярзайкі» - «Снежная каралева «Дар'я» -30».

Яе вырабляе ТАА «Хімпартнер» у Прыморскім краі (Уладзівасток).

Прычына, з якой «Дар'ю» нельга выкарыстоўваць у аўтамабілях, - «перавышэнне ўсталяванага Адзінымі санітарна-эпідэміялагічнымі і гігіенічным патрабаваннямі да тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю), гігіенічнага нарматыву па змесце метанолу».

Цяпер кампаніі-пастаўшчыку прадпісана забяспечыць недапушчэнне выпуску ў абарачэнне гэтай шклоамывальнай вадкасці і вярнуць або ўтылізаваць вышэйзгаданую прадукцыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках