21 лютага 2025, Пятніца, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенсацыйны пакет: ЕЗ можа выдаць Украіне 700 мільярдаў еўраў

59
Сенсацыйны пакет: ЕЗ можа выдаць Украіне 700 мільярдаў еўраў

Пра гэта заявіла кіраўніца МЗС Нямеччыны.

Еўразвяз рыхтуе шматмільярдны пакет дапамогі на закупку вайсковай тэхнікі для Украіны. Міністарка замежных спраў Нямеччыны Аналена Бэрбок дала ўяўленне пра яго маштабы, паведаміўшы, што гэта сума можа скласці амаль 700 мільярдаў еўраў.

«Мы запусцім вялікі пакет, якога ніколі раней не было ў такім маштабе», – сказала Бэрбок у кулуарах мюнхенскай сустрэчы, паведамляе Berliner Zeitung.

Новы пакет на мільярды еўраў можа быць прафінансаваны за кошт супольнай пазыкі краін-сябраў ЕЗ, механізма, выпрабаванага падчас пандэміі каранавіруса.

«Падобна да еўра або каранавіруснага крызісу, цяпер існуе фінансавы пакет для гарантавання бяспекі ў Еўропе. Гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні», - патлумачыла дыпламатка.

Яна адзначыла, што мір ва Украіне прыйдзе толькі праз сілу.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках