На літоўскай мяжы будуць замяраць узровень паліва ў аўтамабілях з Беларусі
6- 18.02.2025, 14:38
- 3,452

Пакуль гэта закране толькі грузавы транспарт.
Літоўскія мытнікі маюць намер вымяраць узровень паліва ў баках грузавых транспартных сродкаў, якія ўязджаюць у краіну з тэрыторыі Беларусі і Расеі, паведамляюць мытныя органы Літвы.
Такі працэс будзе адбывацца на памежных КПП.
Размова ідзе пра аўтамабілі, якія найперш едуць праз краіну транзітам. І замеры аб'ёму паліва ў баках будуць праводзіць непасрэдна пры перасячэнні мяжы.
Аргументуюць такую меру проста: каб не дапусціць выкарыстання паліва не паводле прамога прызначэння, гэта значыць на продаж.
«Са слоў мытнікаў, гэтыя фуры, якімі кіруюць кіроўцы з трэціх краін, праязджаючы праз Літву, часта выбіраюць нелагічныя маршруты, спыняюцца і перамяшчаюцца па краіне з незразумелымі мэтамі. Праз гэта іх транзітны шлях займае ў некалькі разоў больш часу, чым трэба было б пры аптымальным і лагічным планаванні маршруту», – сказана ў паведамленні.
Калі парушэнне будзе выяўленае, кіроўцу пагражае штраф і канфіскацыя аўтамабіля.