21 лютага 2025, Пятніца, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая магчымая тэма перамоў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі

4
Названая магчымая тэма перамоў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі
Фота: Reuters

Гаворка ідзе не толькі пра Украіну.

Перамовы ЗША і краіны-агрэсаркі Расеі ў Савудаўскай Арабіі будуць не толькі аб заканчэнні вайны ва Украіне, на стале і бізнэс інтарэсы.

Пра гэта ў аўторак, 18 лютага, піша The New York Times, указваючы, што гэта будуць самыя грунтоўныя перамовы паміж РФ і ЗША за апошнія гады.

Напярэдадні перамоў у Эр-Рыядзе расейскія чыноўнікі заявілі, што будуць імкнуцца да "нармалізацыі" стасункаў з ЗША і нават не выключылі, што амерыканскія нафтавыя кампаніі вернуцца ў РФ.

Так, Юры Ушакоў, дарадца расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, пасля прызямлення ў Эр-Рыядзе заявіў журналістам, што мэтай перамоў будзе «пачаць рэальную нармалізацыю стасункаў паміж намі і Вашынгтонам».

У сваю чаргу генеральны дырэктар Расейскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў заявіў, што ў РФ "амерыканскія нафтавыя кампаніі вялі вельмі паспяховы бізнэс" і выказаў меркаванне, што "ў нейкі момант яны вернуцца".

"Бо навошта ім адмаўляцца ад магчымасцяў, якія Расея ім дала для доступу да расейскіх прыродных рэсурсаў?", – цытуе NYT Дзмітрыева.

У выданні нагадалі, што вядучыя заходнія нафтавыя кампаніі, як і многія іншыя, сышлі з Расеі пасля яе поўнамаштабнага вайсковага ўварвання ва Украіну.

Энэргетычныя і эканамічныя сувязі дзвюх краін былі прадметам тэлефоннай гутаркі прэзідэнтаў Расем і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа на мінулым тыдні, піша NYT.

Расейцы спадзяюцца, што перамовы з адміністрацыяй Трампа і мірнае пагадненне аб Украіне могуць адкрыць шлях Злучаным Штатам да скасавання жорсткіх антырасейскіх санкцый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках