21 лютага 2025, Пятніца, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вы толькі моцна не шыкуйце там!»

8
«Вы толькі моцна не шыкуйце там!»

Работніца беларускай ВНУ расказала пра падарунак да святаў ад прафкама.

Работніца беларускай ВНУ апублікавала ў TikTok ролік, у якім паказала скрыншот перапіскі з месэнджэра, дзе расказалі пра падарункі супрацоўнікам ад прафсаюзнага камітэта. Так, ім прапанавалі закупіцца ў крамах адной гандлёвай сеткі на пэўную суму, піша "Тэлеграф".

“Добры дзень! Пастпановай прафкама да свят 23 лютага і 8 Сакавіка будуць выдавацца падарункавыя сертыфікаты "Еўраопт" наміналам 20 рублёў (работнікам з поўнай занятасцю і 0,75 стаўкі) і 10 рублёў (0,5 стаўкі, 0,25 стаўкі)», - сказана ў скрыншоце.

У якой менавіта ВНУ працуе спадарыня, яна не ўдакладніла.

"Адарвалі скрозь боль і слёзы ад сэрца", - пажартаваў адзін каментатар пад відэа.

“Шаношная! Вы толькі моцна не шыкуйце там! А то разгуляецеся і на працу не выйдзеце”, - параіла іншая карыстальніца TikTok.

“Маме ў садку сертыфікат у “Мілу” далі на 10 рублёў. Нават парашок на гэтыя грошы не купіш. Ужо лепей бы салодкі стол зладзілі. Сястры ў ГУМе на 20 рублёў давалі”, - падзялілася яшчэ адна каментатарка.

У адным з каментароў аўтарка відэа распавяла, што на прафсаюзны ўнёсак з заробку ў яе забіраюць 14-17 рублёў за месяц.

@amiproblematic бабуля: а нам за працу ў гос установе давалі кватэру. што даюць мне за працу ў гос установе: #переписка #праздниккнамприходит #беларускіцікток #праздниккаждыйдень #профсоюз #евроопт #дорогупедагогу #молодойспециалист #государственноеучреждение ♬ оригинальный звук - Мемы

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках