Перамовы ў Савудаўскай Арабіі: сустрэча Трампа і Пуціна адкладаецца
14- 18.02.2025, 15:26
- 10,728

Bloomberg пісаў, што яна можа прайсці на наступным тыдні.
Дэлегацыі Расеі і ЗША закончылі перамовы ў Эр-Рыядзе, якія пачаліся раніцай 18 лютага.
Спачатку амерыканскае выданне Bloomberg напісала, што "кіраўніцтва Злучаных Штатаў і Расеі можа ўзгадніць правядзенне саміту двух лідараў падчас сустрэчы ў Савудаўскай Арабіі".
Памочнік Пуціна Юры Ушакоў зняпраўдзіў гэтае паведамленне і заявіў, што «сустрэча Пуціна і Трампа наўрад ці адбудзецца на наступным тыдні, але стораны абмяркоўвалі ўмовы для яе правядзення, тут патрэбная “шчыльная праца”.