21 лютага 2025, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з галоўных «даўгабудаў» Берасця выставілі на продаж

Адзін з галоўных «даўгабудаў» Берасця выставілі на продаж
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Забудоўшчыкам была прадугледжаная амаль "маскоўская шчыльнасць" забудовы на квадратны метр.

У Берасці выставілі на продаж адзін з галоўных "даўгабудаў" горада. Гаворка пра пляц на Варшаўскай шашы размешчаны паміж гатэлем Хілтан і будаўнічай пляцоўкай ЖК River ParK, піша wikidom.by.

Плошча пляцу 1.2 га, ён абгароджаны парканам, а на тэрыторыі мінулым гаспадаром часткова забіты палі пад будучы падмурак.

Некалі тут планавалі пабудаваць цікавы жылы комплекс з назвай Трылогія, рэндары якога многія жыхары яшчэ могуць памятаць.

На сёння гэтая канцэпцыя ўжо відавочна не пройдзе паводле архітэктурных нормаў, інсаляцыі і колькасці парковак, тады забудоўшчыкам была прадугледжаная амаль "маскоўская шчыльнасць" забудовы на квадратны метр.

Цяпер тамака хутчэй будзе разглядацца канцэпцыя, якую прапрацоўвалі супольна з суседнім ЖК River Park, пасадка двух дамоў з агульным стылабатам і закрытым дваром, яна ж дарэчы ўжо прайшла грамадскае абмеркаванне і горадабудаўнічую раду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках