21 лютага 2025, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША пракаментаваў перамовы ў Савудаўскай Арабіі

33
Дзярждэп ЗША пракаментаваў перамовы ў Савудаўскай Арабіі

Амерыканскія і расейскія чыноўнікі дамовіліся па шэрагу пунктаў.

У аўторак, 18 лютага, у Эр-Рыядзе, сталіцы Савудаўскай Арабіі, скончыліся перамовы прадстаўнікоў ЗША і Расеі.

Злучаныя Штаты хочуць спыніць забойствы і выкарыстоўваюць сваю сілу ў свеце, каб аб'яднаць краіны. Як піша Reuters, пра гэта пасля перамоў заявіла прэс-сакратарка Дзярждэпа Тэмі Брус.

З яе слоў, прэзідэнт Трамп - адзіны лідар у свеце, які можа пераканаць Украіну і Расею пагадзіцца на гэта.

Падчас перамоў, з яе слоў, амерыканскія і расейскія чыноўнікі дамовіліся:

- «Стварыць механізм кансультацый для ліквідацыі раздражняльнікаў у нашых двухбаковых стасунках з мэтай ужывання захадаў, неабходных для нармалізацыі работы нашых адпаведных дыпламатычных місій».

- «Прызначыць адпаведныя групы высокага ўзроўню для пачатку працы над шляхамі найхутчэйшага заканчэння канфлікту ва Украіне спосабам, які будзе доўгачасовым, устойлівым і прымальным для ўсіх бакоў».

- «Закласці аснову для будучага супрацоўніцтва ў пытаннях, якія ўяўляюць узаемны геапалітычны інтарэс, а таксама гістарычных эканамічных і інвестыцыйных магчымасцяў, якія з'явяцца пасля паспяховага заканчэння канфлікту ва Украіне».

- «Заставацца ўцягнутымі, каб пераканацца, што працэс рухаецца наперад своечасова і прадуктыўна».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках