21 лютага 2025, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і РФ узгаднілі чатыры прынцыпы ў выніку перамоў у Эр-Рыядзе

20
ЗША і РФ узгаднілі чатыры прынцыпы ў выніку перамоў у Эр-Рыядзе
Марка Рубіё

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё.

ЗША і Расея ўзгаднілі чатыры прынцыпы пасля перамоў у Савудаўскай Арабіі, заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё ў аўторак, 18 лютага, паведамляе CNN (пераклад — nv.ua).

З яго слоў, гэтыя прынцыпы прадугледжваюць:

- Аднаўленне функцыянальнасці пасольстваў у Вашынгтоне і Маскве.

- Прызначэнне высокапастаўленай каманды з боку ЗША, якая будзе дапамагаць весці перамовы і працаваць над заканчэннем вайны супраць Украіны такім чынам, што будзе ўстойлівым і прымальным для ўсіх уцягнутых бакоў.

- Пачатак абмеркавання, аналіз і вывучэнне як геапалітычнага, так і эканамічнага супрацоўніцтва, якое можа скончыць вайну.

- Пяцёра з тых, хто быў на перамовах у Савудаўскай Арабіі будуць заставацца ўцягнутымі ў гэты працэс, каб забяспечыць яго прадуктыўнасць.

Пяць чалавек, пра якіх згадаў Рубіё, - гэта ён сам, дарадца ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц, спецыяльны пасланнік Стыў Уіткоф, а таксама кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў і галоўны дарадца расейскага дыктатара Пуціна ў замежнай палітыцы Юрый Ушакоў.

«Прэзідэнт Трамп хоча спыніць забойствы; Злучаныя Штаты імкнуцца да міру і выкарыстоўваюць сваю сілу ў свеце, каб аб'яднаць краіны. Прэзідэнт Трамп - адзіны лідар у свеце, які можа пераканаць Украіну і Расею пагадзіцца на гэта», - дадаў Рубіё.

Са слоў дзяржсакратара ЗША, «аднаго тэлефоннага званка, за якім ідзе адна сустрэча, недастаткова для ўстанаўлення працяглага міру».

Сустрэча расейскай і амерыканскай дэлегацый адбылася ў аўторак, 18 лютага, у горадзе Эр-Рыядзе.

Са слоў Ушакова, які ўдзельнічаў у перамовах, «была вельмі сур'ёзная размова па ўсіх пытаннях, якія маглі быць закранутыя».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках