Reuters: Францыя склікае другі саміт датычна Украіны за тры дні
13- 18.02.2025, 21:06
- 18,316

Першая сустрэча еўрапейскіх лідараў прайшла ўчора.
Францыя хоча правесці новы саміт датычна Украіны і бяспекі Еўропы. Падобная сустрэча лідараў прайшла ўчора, 17 лютага.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Паводле інфармацыі неназваных дыпламатычных крыніцаў выдання, саміт запланаваны на заўтра. На імпрэзу былі запрошаныя тыя краіны, якія не ўдзельнічалі ў сустрэчы ў панядзелак.
Суразмоўцы Reuters адзначаюць, што ў лік запрошаных краінаў уваходзяць: Нарвегія, Канада, тры краіны Балтыі (Літва, Эстонія і Латвія), Чэхія, Грэцыя, Фінляндыя, Румынія, Швэцыя і Бельгія.
Пры гэтым некаторыя дзяржавы могуць удзельнічаць у сустрэчы ў фармаце відэаканферэнцыі.
Нагадаем, учора, 17 лютага, у Парыжы прайшоў экстранны саміт, удзел у якім бралі лідары краінаў Еўропы, а таксама генеральны сакратар NATO Марк Рутэ.
Падчас саміту ўдзельнікі, сярод іншага, абмеркавалі пытанне далейшай падтрымкі Украіны.