21 лютага 2025, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус злавіў гіганцкага сома вагой 32 кіло

16
Беларус злавіў гіганцкага сома вагой 32 кіло

Фотафакт.

У пачатку лютага рыбак Канстанцін праславіўся ўловам 36-кілаграмовага сома. Праз кароткі час удача зноў апынулася на ягоным баку – на гэты раз у сетцы юнака трапіўся яшчэ адзін гігант вагой 31,8 кг.

– Для мяне гэты ўлоў быў нечаканасцю. Вядома, такое бывае, але ўсе разумеюць, што самы такога памеру – вялікая рэдкасць. Я нават уявіць не мог, што за такі кароткі тэрмін змагу паўтарыць поспех, – падзяліўся рыбак.

Паводле ягоных словаў, рыбалка праходзіла ў звычайным рэжыме: з сябрамі яны прыехалі да ракі, падрыхтавалі снасці і пачалі лавіць. Месца зусім побач з тым, дзе быў злоўлены папярэдні сом. Некалькі паклёвак судака, надзеі на шчупака – нічога не прадвяшчала сустрэчы з гігантам.

– Пасля адной з падсечак у мяне з'явілася пачуццё, што я гэта ўжо недзе бачыў. Літаральна праз некалькі секундаў стала зразумела: гэта зноў сом, ды яшчэ і амаль такога ж памеру. Такую барацьбу не забыць! – расказаў Канстанцін.

Як і мінулы раз, пасля хуткай фотасесіі рыбу адпусцілі назад у раку. Да 31 сакавіка дзейнічае забарона на лоўлю сома: у выпадку ўлову рыбу неабходна адпусціць.

– Я амаль ніколі не забіраю рыбу. Хіба што пару разоў у сезоне – знаёмым або сваякам. Але гэта разавыя акцыі, – дадаў рыбак.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках