Некаторыя беларусы могуць запісацца на польскую візу праз электронную пошту
3- 18.02.2025, 21:50
- 4,544

Такая паслуга даступная ўладальнікам карты паляка.
Уладальнікі карты паляка могуць запісацца на візу ў Менскай консульскай акрузе праз электронную пошту, паведамляе візавы цэнтр VFS.Global.
«Уладальнікі карты паляка, зарэгістраваныя на месцы жыхарства ў Менскай консульскай акрузе, для рэгістрацыі на падачу заявы на візу могуць звярнуцца праз электронны адрас консульскага аддзела: [email protected]», – гаворыцца ў паведамленні.
У амбасадзе падкрэслілі, што заявы, накіраваныя трэцімі асобамі ці візавымі агентамі, разглядацца не будуць.